Недзе ля ракі, дзе не мае броду,
Шэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ў начы адліваюць з ладам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.
Палыхае там вогнішча да неба,
П'юць яны віно, заядаюць хлебам.
Песні ім пяюць старыя цыганкі,
Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланкі!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата.
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей,
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе.
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!
Напілісь быкі, скачуць па краіне,
Топчуць ручнікі капытамі ў гліне.
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата.
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей,
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе.
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!