Недзе ля ракі, дзе не мае броду,
Шэрыя быкі танчуць карагоды.
Ланцугі ўначы адліваюць златам,
Воран там крычыць з воўкам родным братам.
Палыхае там вогнішча да неба,
П'юць яны віно, заядаюць хлебам.
Песні ім пяюць старыя цыганкі,
Б’юць капытам, б’юць,
А ў небе маланкі.
[Припев]:
Гэтыя быкі маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата.
Ім вясны ня трэба, ім зімы паболей,
Каб ты хлопец спаў на пячы ўняволі.
Грай, шукай у снах юнацтва свае мары,
Грай, гукай вясны зяленай теплай чары.
Грай, спявай дружна песні райскай волі,
Грай, грай, гані быкоў – вярнецца доля.
Напілісь быкі, скачуць па краіне,
Топчуць ручнікі - капытамі ў гліне.
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся — будзе вінаваты.
[Припев]:
Гэтыя быкі маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата.
Ім вясны ня трэба, ім зімы паболей,
Каб ты хлопец спаў на пячы ўняволі.
Гэтыя быкі маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата.
Ім вясны ня трэба, ім зімы паболей,
Каб ты хлопец спаў на пячы ўняволі.
Грай, шукай у снах юнацтва свае мары,
Грай, гукай вясны зяленай теплай чары.
Грай, спявай дружна песні райскай волі,
Грай, грай, гані быкоў – вярнецца доля.