gGuitarama
П

Праз шкло

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Даўно мы бачыліся праз шкло
Не гаварылі ні разу адразу
мімабеглыя сустрэчы былі не дарэчы -
мала часу. Ніхто не меў часу
Рытмы не супадалі,
Мы, хіба, спалі
І, заглянуўшы адзін аднаму ў вочы,
аднойчы стала ясна,
што агульнага зараз не знойдзеш
Закрыеш вочы - застанешся адзін
Падключыцца хочуць, але ўжо нічога не баліць
Выбух цемры адзіночны сёння натхніць
На сапраўдную… на сапраўдную…
Нельга забараніць
Нельга забараніць
Праз 2 гады наступае новая сустрэча -
з’явілася магчымасць убачыцца ізноў
Слова за слова і мы блізкія сябры
Сяброўства працягвалася 1 дзень
Час ідзе і табе разам з ім змяняцца не лень,
але гэта не для майго пакалення
Адсутнасць патрэбных умоваў,
і зноў мы яшчэ не гатовы да перабудовы
Закрыеш вочы - застанешся адзін
На сапраўдную… на сапраўдную…
Нельга забараніць
Нельга забараніць
Размаўляць стала лёгка
Можна выпраўляць, ставіць прапушчаныя кропкі
Мы прывыклі выглядаць крыштальнай кропляй
Мяне не засмучваюць (3x) памылкі
Мы з табой думаем, што добра ведаем адзін аднаго,
а тэлефоны ведаюць не толькі нашы размовы,
яны больш знаёмы, чым мы паміж сабой:
у іх ёсць свае хвалі,
паміж намі - толькі факты
Што мы за ўвесь гэты час сказалі
і ці былі хоць раз проста рады,
расказваючы нясмешныя жарты
Закрыеш вочы - застанешся адзін
Падключыцца хочуць, але ўжо нічога не баліць
Выбух цемры адзіночны сёння натхніць
На сапраўдную… на сапраўдную…
Нельга забараніць
Нельга забараніць

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.