Мой малы крок
у твой бок
Гэта адно слова
якое ты пачуеш
Зразумееш -
пачнецца бура,
ты ведаеш, якая цудоўная цішыня пасля яе
Прыпеў:
Мы больш не можам
змяняць аблічча
на вуснах слоў не застаецца
Ісці за гукам
які нас кліча -
ён вырываецца з сэрца
Ты зможаш сказаць стоп
І дапішаш свае радкі.
Спыніцца паток,
які нясе не туды.
Прысвяці іх мне,
або я дакрануся да цябе сваімі радкамі,
каб не рухнуў падмурак надзей,
на якім мы ўсё
на якім мы ўсё пабудавалі
Прыпеў:
Мы больш не можам
змяняць аблічча
на вуснах слоў не застаецца
Ісці за гукам
які нас кліча -
ён вырываецца з сэрца