Вось мы ідзём у тым накірунку,
дзе сонца нам кажа, што ідзе спаць
Ноч паглынае і не дасць прытулку,
таму будзем сэрцам дарогу шукаць
Маўчанне прыносіць смутак
і не пакідае сілаў.
Маўчанне прыносіць смутак,
але пакідае сілы
Насустрач праехала пару машын:
як заўсёды той, хто кіруе, не маўчыць,
таму і тут не выпускаюць магчымасць
сваё слова падключыць
Але мы маем свой план
і на святло чужых фараў
Арыентавацца не будзем
Сёння нас вядзе наша мара
Павер, ты можаш,
і я змагу.
Бог крочыць побач -
накіруе па бязмежжы маю і тваю дарогу
Навокал стала цёмна,
не разгледзець месца
Фары тусклым колерам
ім перад носам свецяць
Не пазбаўляй мяне школы
маіх памылак новых:
я не хаваюся ў цень
пад дрэвам кволым 3x
Можна сказаць, што заўгодна,
а сэрца адчувае так як ёсць
Паказваць свае веды з ціхага і цёплага
крэсла - гэта, гэта модна
Я падкрэслю - такі спосаб - не наша моц
Павер, ты можаш,
і я змагу.
Бог крочыць побач -
накіруе па бязмежжы маю і тваю дарогу
Усё растлумачыць промень
яго адкрые нам гарызонт
Не з’явіцца ён не можа
Бо зямля робіць свой паварот
Павер, ты можаш,
і я змагу.
Бог крочыць побач -
накіруе па бязмежжы маю і тваю дарогу