Вступление
Паўз абшар Галіцкі вые вецер злы.
Рэчы што мы мелі з вадою паплылі.
Як вандроўны статак, быццам птушак сны,
Мы ляцім у далі два сінія лісты.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева Сьвятло.
Там заўтра будзем шлюб з табою браць.
Пробашч у сьвятыні нас зьвяжа на вякі.
Кветкі тамарыску дакіне да ракі.
Рака назад увальецца ў мора берагі.
Мы двое тут унізе і неба ў гары.
Не згараюць дровы не, стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева Сьвятло.
Там заўтра будзем шлюб з табою браць.
З нашых пекных сноў пабудуем дом,
З дуба будзе ён ды белых камянёў.
Ведае хай кожны як цябе любіў.
Будзе ён навекі стаяць, а мы ў ім.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева Сьвятло.
Там будзем шлюб, мая галубка, браць.