Вступление
Безь цябе жыцьцё
Новай раніцай
Забываецца,
Адыходзячы.
І гады мае
Напаўняюцца
Непазбежнасьцю
Апраметнаю.
І мінае дзень
Кожны раз хутчэй,
Апусьцелае
Шчасьце зводзячы.
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Не губляй мяне...
Я табе аддам глыбіню дажджу,
Што сухой зямлі дараваў вады.
Заўваж мяне, разумеючы,
як з вачай маіх сэрцам свеціш ты.
Пажаданая да бязмежнасці
Ад бясконцасці вечароў пустых
Не губляй мяне
Не губляй мяне...