[Вступление]:
(V) |
[Куплет]:
Калі шчасце атуліць,
Ці заціхну ў журбе.
Я заўсёды, матуля,
Успамінаю цябе.
І нясу як закляцце
Перад Богам віну,
Што цябе, мая маці,
Я пакінуў адну.
[Припев]:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая мама,
Доўга-доўга жыві.
[Проигрыш]:
Am(V) | G
[Куплет]:
Сярод тлуму людскога і ў прыцішаным сне
Цісне сэрца трывога: як ты там без мяне.
Пасля ростані горкай, перажыўшы зіму,
На бацькоўскім падворку я цябе абдыму.
[Припев]:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая мама,
Доўга-доўга жыві.
[Проигрыш]:
Am(V) | G
[Куплет]:
Больш ніколі спакусай
Зло мяне не кране,
Прад табой павінюся,
Як ніколі раней.
[Припев]:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая мама,
Доўга-доўга жыві.