gGuitarama
С

Смутны беларускі блюз

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Хто калісьці выдумаў
І заспяваў упершыню
Гэты смутны беларускі блюз?
Сёння ўжо гэты блюз
Спявае, з працы ідучы,
Кожны трэці звыклы беларус...
Дахаты цягнецца з плугам араты,
На вуліцы песню спяваюць дзяўчаты,
У небе высока ляцяць арляняты.
Смутны беларускі блюз…
Бывайце здаровы, жывіце багата,
А мы ад’яжджаем у Злучаны Штаты,
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду.
Смутны беларускі блюз...
Ой вы, рукі ў мазалях,
Праца ты штодзённая мая,
Ой ты, смутны беларускі блюз…
Цяжка жыце, марны лёс.
Каб хто, здэцца, грошай воз прывёз.
Скуль там!.. Смутны беларускі блюз...
Як дужа на вуліцах пылу і чаду!
Пад сонцам марнеюць і сохнуць прысады.
Суседа ізноў не пусцілі ў Канаду…
Смутны беларускі блюз...
Дахаты... ці то цвярозым ці п’яным.
Дахаты... са скрухаю і паслухмяна.
Дахаты... з Брукліну ці з Манхатану.
Смутны беларускі блюз...
Грамадзяне, я гляджу,
Пхнуцца з торбамі цераз мяжу.
Ой ты, смутны беларускі блюз…
Я з Радзімай — назаўжды,
Ехаць мне і так няма куды:
Дзе я нарадзіўся — там памру…
Смутны беларускі блюз.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.