gGuitarama
З

Запяі мне песню

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
N/С
Запяi мне песню не з мяшчанскiх вулак,
N/С
Не з вялiкiх сцэнаў, не з эстрад,
Запяi мне тую, што я сэрцам чула,
Калi асыпаўся белы сад.
Запяi мне тую, што я сэрцам чула,
Калi асыпаўся белы сад.
N/С
Запяi мне тую, што пяяла няня
N/С
Над калыскай, доўга не сплючы,
Цi аб безнадзейным маладым каханнi,
Што трывожыць сэрца уначы.
Цi аб безнадзейным маладым каханнi,
Што трывожыць сэрца уначы.
Не хачу навiнаў з шырокага свету –
Пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
Можа, помнiш песню, што пяяла летам
Маладая жнейка за сярпом.
Цi мо помнiш тую, аб лiхiм прыгоне,
З-пад навiслых сумна нашых стрэх,
Што пяялi хлопцы, як вадзiлi конi
Месячнаю ноччу на начлег.
Запяi мне песню нашу, не чужую,
З шматгадовых гоняў ды бароў,
Што я сэрцам вечна на чужыне чую
Сярод думаў зорных вечароў.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.