Раскажы мне, мой сябра, аб тым,
Што ўсе зноў будзе так,
Як калі мы разам цягнуліся да зорак,
Удыхалі жыццё,
Пачыналі свой шлях.
Цяпер як цені саміх сябе
Блукаем кожны ў сваёй бязважкасці.
Прабач мяне: я не застаюся,
Мне так патрэбна сысці у бясконцасць.
Праз сусвет,
Святлом ад зніклай зоркі ў пустаце
Знікаю з радараў.
Бо толькі так я маю шанец
Знайсці свае месца пад новым сонцам.
Толькi так: трапляючы ў бясконцасць.
Раскажы мне, што ўсе гэта
Толькі ў маей галаве.
Што я павінны зьмірыцца,
Павінны прыняць усе за факт,
Як і ўсе да мяне.
Я як нявольнік ва ўласным жыцці,
Дзе кожны дзень адгукаецца страхам.
Пакуль хоць нешта ад мяне засталося,
Мне так патрэбна сысці.
Праз сусвет,
Святлом ад зніклай зоркі ў пустаце
Знікаю з радараў.
Бо толькі так я маю шанец
Знайсці свае месца пад новым сонцам.
Толькi так: трапляючы ў бясконцасць.
Не, я не ведаю дзе апынуся,
Ці ў мяне будзе ўвогуле здольнасць,
Каб хоць калісці знайсці спакой,
Бо ўсе мары і надзеі трапілі ў бясконцасць.