Intro
Уздымай твар, уверх паглядзi,
хопiць трываць - наперад iдзi.
Хопіць жыць так, быццам у гасцях,
вось твая мова, вось родны сцяг.
Дзякуй, браты, што побач са мной,
дзякуй братам, што сталі сцяной.
Мы нарадзiлiся вольнымi быць.
Гэта наш край і ён будзе жыць.
Прыпеў 2р.
Дзякуй, родная зямля,
дзякуй, кут, што сэрцу мілы.
Дзякуй, мацi, што ёсць я.
Дзякуй, што даеш мне сілы.
Толькі цяпер абуджаецца кроў
моцных адважных дачок ды сыноў.
Час надыйшоў, каб усім устаць.
Хлуслівыя маскі трэба сарваць.
Мы не павінны жыць у турме.
Мову знішчалі, а яна ўсё жыве.
Мы адраджаем родны свой край,
грай наша песня, музыка грай.
Прыпеў 2р.
Дзякуй, родная зямля,
дзякуй, кут, што сэрцу мілы.
Дзякуй, мацi, што ёсць я.
Дзякуй, што даеш мне сілы.
Пройгрыш:
Прыпеў 4р.