Цэлься, цэлья, цэлься. Цэлься у маё сэрца.
Нацiснi на курок, знiшчы iнаверца.
Я не такi як ты, мне не трэба славы,
Калi я не згодны, мусiць я не правы?
Гэта я, а гэта ты, а гэта Родны Кут ды лепшыя сябры.
Гэта вы, гэта усе мы, людзi з добрым сэрцам у якiм няма вайны.
Прасякнуты мазгi, герой марыянетка,
Рукi ў ланцугах, а за плячыма клетка.
Вось яна твая сучасная свабода.
Цяпер тваё жыццё – пакорлiвасць ды згода.
Гэта я, а гэта ты, а гэта Родны Кут ды лепшыя сябры.
Гэта вы, гэта усе мы, людзi з добрым сэрцам у якiм няма вайны.