gGuitarama
П

Пахне чабор

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]:
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца над лесам жар-птушкай садзiцца,
Нешта спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…
Легкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай празрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – чыстае, яснае шчасце,
Крыкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…
Пахне чабор, пахне чабор,
пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор...
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор.
Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца мауклiва з'ядае дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Быць на хвiлiну – яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Пахне чабор, пахне чабор,
пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор...
Пахне, пахне, пахне, пахне чабор [пахне чабор]
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.