gGuitarama
Б

Балада

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
Такую песню лірнік на Нёмане спяваў.
Дачку князёву шчыра пастух адзін кахаў,
Яна яго кахала – галубка з галубком,
Зямля багаццем стала, а неба ім вянцом.
Быў юны шлюб прыгожы - купалаускі вянок,
Укласці меч у ножны князёвы змовіў рок.
Дазнаўся князь суровы,пра іх таемны шлюб
Схапіў любоў у аковы, дзе сосенка і дуб
[Припев]:
А на стромным беразе дуб з сасной стаяць,
Звіўшыся галінамі на усход глядзяць.
На ўсходзе сонейка макамі цвіце,
На зямлі каханенькай, з палыном расце
[Куплет]:
Куды ўцячы каханню, дзе жорсткасць правіць баль
Там кроў з расой на ранні, змачылі тонкі шаль.
Пад дубам і сасною, так лірнік мне спяваў,
Хлапца і свет князёўну любіцца Божа ўзяў.
[Припев]:
А на стромным беразе дуб з сасной стаяць,
Звіўшыся галінамі на усход глядзяць.
На ўсходзе сонейка макамі цвіце,
На зямлі каханенькай, з палыном расце

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.