Пажадай сабе больш жадання, пажадай сабе больш цяпла;
Можа скажуць, што гэтага мала – пажадай тады яшчэ два.
Пажадай сабе кола свабоды, пажадай сабе мора сьвятла;
Пажадай усяго, што захочаш, не кранайся ты бруду жыцця.
Пр.:
Пажадай ... сабе.
Пажадай
Пажадай сабе чыстага неба, пажадай сабе добрага дня;
Не глядзі на тых, хто не ўпэўнен, бо яны застануцца ў нулях.
Пажадай скарбонку кахання ды схавай як мага далей;
Пажадай сабе ў клопатах шчасця, пажадай уласных ідэй.
Пр.: Пажадай ... сабе.
Пажадай
Пажадай сабе больш чакання, пажадай ты мары штодня;
Калі скажуць: Нам гэта не трэба! Пажадай сабе яшчэ шмат!
Пажадай у мітуснні ты цярпення, пажадай найлепшых сяброў;
Паспрабуй злучыць розум і сэрца, пажадай сам сабе адкрыццё.
Пр.: Пажадай ... сабе.
Пажадай