gGuitarama
П

Прыйшоу гэты дзень

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Iм пазычылi чужое аблiчча.
Iм замкнулi памяць на замок.
Iм маўклiвасць ужо стала зазвычай.
Iм даўно ўжо мову заняло.
Не ўзгадаць iм, скуль яны родам.
Не адужаць летаргiчнага сну.
Iм атруцiлi азёры, рэкi i розум,
Iм далi iмя "тутэйшыя".
I прыйшоў гэты дзень i тутэйшаю мовай
Зноў загаворыць род глухiх i нямых.
Гэта наш дзень, i край, выкляты богам,
Стань сваiм для людзей.
Як унiкнуць iм хлуснi i знямогi,
Як унiкнуць iм аблiчча чужых,
I куды пасля iмшы вядзе iх дарога,
Па якой iм трэба несцi свой белы крыж?
I прыйшоў гэты дзень i тутэйшаю мовай
Зноў загаворыць род глухiх i нямых.
Гэта наш дзень, i край, выкляты богам,
Стань сваiм для людзей.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.