Гэ-э-эй! Хлопец! Твой змучаны твар
Валасы твае лезуць у вочы
Хутчэй абуджайся, хутчэй уставай
Альбо задыхнесься ў абдымках ночы
Тады Чарнобыль, Няміга, Хатынь, Курапаты
Чалавечыя жыцьці налева-направа
Расстанься з марамі, забудзь пра спакусы
Сьмерць пагражае беларусам
Расстанься з марамі, забудзь пра спакусы
Сьмерць пагражае і табе
Гэй! Хлопец! Ты ж пішаш вершы
Дык рэж імі сэрцы, крамсай як лязом
Сярод натоўпу ты павінен быць першым
Каляным словам барані свой дом
Гэй! Хлопец у вайсковай форме!
Ты маеш зброю, але ня маеш волі
Змагайся за Праўду! Радзіму! Свабоду!
Няўжо ты не варты лепшай долі?