Intro: }x2
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды йдзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды йдзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькi, ля вады,
Збудаваўшы хатачку зь лебяды
- Я жыву ля рэчанькi, ля вады,
Збудаваўшы хатачку зь лебяды
Проигрыш: }x2
Я пастаўлю конiка ля варот,
А сам да дзяўчыначкi на парог
- Адчынi, дзяўчыначка, адчынi,
Сама сабе крыўданькi не чынi
- Я ж табе ня буду дзьверы адчыняць,
Бо ты будзеш цэлу ночку начаваць
- Я ж табе ня буду дзьверы адчыняць,
Бо ты будзеш цэлу ночку начаваць
- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,
Як узыйдзе месячык - паеду
- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,
Як узыйдзе месячык - паеду
Проигрыш: }x2
Як узышаў месячык i зара:
- Бывай-бывай, дзеванька здарава
Я пастаўлю конiка на таку:
- Чакай-чакай, дзеванька да року
- Хiба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?
- Хiба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?