Вступление
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка, не магу я зразуме-е-е-ець
Шкада заранкi мне, што ў небе дагара-а-е
На ўсходзе дня майго, якому ружавець
Прыпеў:
Пайшла, нiколi ўже не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься,
Самотным жаўранкам звiнiць i плача май
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,
Палынный жаль смугой ахутаных дарог
Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны,
Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!
Прыпеў.