[Вступление]:
| | |
| | |
[Куплет]:
Калі мне будзе сорак з нечым, ці нават пяцьдзясят,
Я буду жыць па-чалавечы, плённа працаваць.
Я запалю адну свячу і красамоўна памаўчу,
І ўсё тады пачну з нуля ля-ля-ля-ля-ля...
[Куплет]:
Калі мне будзе трыццаць восем, я скажу: "О'кей!
Цяпер я ўжо зусім дарослы, не тое, што раней -
Усё шматзначна і ярчэй, няма зачыненых дзвярэй.
Усё як трэба толькі мне!" е-е-е-е-е...
[Куплет]:
Калі мне будзе дваццаць дзевяць, а можа дваццаць пяць,
Я буду і кахаць і верыць, марыць і жадаць!
Збудую свой уласны свет, які разбурыцца ўшчэнт,
І будзе выпіта да дна, на-на-на-на-на...
[Куплет]:
Калі мне будзе васямнаццаць - мой улюбёны ўзрост, -
Я буду сам сабе здавацца старэйшым, чым я ёсць.
У вачах сонца і туман, прайсці праз крыўду і туман,
І падаць з вышыні уніз - вось такі капрыз!
[Куплет]:
Калі мне яшчэ не будзе, буду толькі я,
І будзе травень, будзе студзень, неба і зямля.
Я ні аб чым не папрашу, адкрыю сэрца і душу,
І на прастору палячу і на ўвесь голас закрычу...
[Проигрыш]:
(x4)
[Рефрен]:
(x2)
Мама, тата, гэта я!
Неба сонца і зямля.
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю!