Вступление
Мае пакаленне ў цемры расло,
С
Цяпер яму цемра таксама святло.
Мае пакаленне расло на мяжы
С
З заслонай жалезнай у самай душы.
Мае пакаленне хаваецца ў цень,
С
У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.
С
Мае пакаленне гуляе і п´е,
С
Стаіць на каленях, ня любіць сябе.
Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
С
А потым падалей ад гэтай зямлі.
"Мы вольные птицы, пора, брат, пора!"
С
На стомленных крылах у вырай ці ў рай.
Мае пакаленне сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,
І трэба падняцца і цяжка стаяць.
Мы, беларусы, с братняю Руссю
Шукалі да шчасця дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб´яднала, ні многа ні мала,
Удзел у дурной барацьбе.
Коласу слава, слава Купалу!
Але дзе месца тут для цябе?
Згрызоты, сумлення, пакуты душы.
С
Мае пакаленне, мае "настальжы".
Твае сударэнні, твае гаражы.
С
Спісаныя сцены, жыцце на мяжы.
Нібыта нядаўна, нібыта даўно
Састыла, як кава, дапіта віно.
Мае пакаленне махае крылом,
"Кровавую пищу клюет под окном".