gGuitarama
Г

Гэта усёv2

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Вступление
[Куплет]:
Я хацеў бы мець машыны «Мэрсэдэс» і «Ягуар»,
Я хацеў бы мець краіну,дзе бы я быў гаспадар.
Мне бы мудрасць Саламона, ці хаця бы адну трэць,
І каб грошай было мора, каб хацелася хацець.
Я хацеў бы быць культурным, ведаць шмат і шмат спазнаць,
Я хацеў бы на Сатурне хоць адзін раз пабываць.
Мне бы скрыпку Страдывары, мне б карціну Пікасо,
Мне б аўтограф Рынга Стара - я хацеў бы гэта ўсё!
[Рефрен]:
(×2)
О-о, гэта ўсё...
О-о, гэта ўсё...
[Куплет]:
Мне бы нюх, як у сабакі, мне бы зрок, як у арла,
Мне бы клюшні, як у рака,і спакой, як у слана.
Я бы свой дзень нараджэння на Багамах адзначаў.
Я хачу задавальненняў з відам на марскі прычал.
Каб лілося піва з бочак і каб шмат было віна,
Каб хапала дня і ночы, каб не рвалася струна.
Я хацеў бы ў Галівудзе зняцца разам з Шэран Стоўн.
Не судзіце строга, людзі, бо, напэўна, гэта ўсё.
[Рефрен]:
(×2)
О-о, гэта ўсё...
О-о, гэта ўсё...
[Соло]:
(×4)
E5(VII)
[Куплет]:
Не сядзіцца мне ў кватэры, - я даўно ўжо не студэнт,
Я хацеў бы ў Гранд-атэлі мець свой люкс-апартамэнт.
Каб жыццё было цікавым,Майкам Тайсанам хачу,
Я хачу сусветнай славы - мне ўсё гэта па плячу.
Я хацеў бы быць героем і сваім сярод крутых,
Лепшым, першым, непаўторным, незалежным ад усіх.
На сваё на пахаванне я хацеў бы паглядзець,
Каб сказаць на развітанне:
«Усё, табе прыйшоў канец!»
[Рефрен]:
(×2)
О-о, гэта ўсё...
О-о, гэта ўсё...
[Кода]:
(×2)
|
| D5(V)
| Bb5

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.