gGuitarama
Б

Бамжы

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
Ну карацей я выйшаў ранкам з хаты -
Зусім здаровы, не зусім багаты.
Іду-гляджу на неба ды на глебу,
Наўпрост і ўбок, направа ды налева.
Наўпрост адно вар'яты ды маньякі,
Налева ва-алацужныя сабакі.
І лепей вам не бачыць, што направа.
І ўсё адно мы зробім нашу справу.
[Рефрен]:/*4 раза*/
і будзе та-а-а-ак як трэба нам!
[Куплет]:
Мужчыны п'юць, а потым прагнуць бою.
Жанчыны прагнуць міру ды спакою.
На гэтай глебе надта ўрадлівай
Міжполавыя творацца канфлікты.
Які народ?! Якая нахрэн мова?!
Народ дурны ён любіць жыць хрэнова,
А я люблю народ, хоць неўзаемна,
Люблю любіць - любіць заўжды прыемна.
[Рефрен]:/*4 раза*/
і будзе та-а-а-ак як трэба нам!
[Куплет]:
Ну вось і ўсё: вяртаюся дадому
І небагаты і ўжо нездаровы,
Паўсюдна грып і іншая зараза -
Ну паспрабуй здаровым тут застацца,
Але пляваць! сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі,
Ці бруднымі-і ванючымі бамжамі -
/*без проигрыша*/
Вось кім захочам, тым сябе і зробім.
[Рефрен]:/*4 раза*/
і будзе та-а-а-ак як трэба нам!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.