gGuitarama
Б

Бывай!

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
1. Нахіляецца долу невысокае неба.
Нахіляецца долу, пахне шэрай імшой.
Надыходзячы, ранак пахне дымам і хлебам.
Надыходзячы, ранак пахне ўладай чужой.
ПРЫПЕЎ:
Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!
2. Нас хісталі арэлі ды ў агні дагарэлі.
Нас хісталі арэлі ад вады да зямлі.
Мы ў люстэркі глядзелі ды не ведалі, дзе мы,
На якой паралелі, на якім караблі.
ПРЫПЕЎ.
3. Мой апошні тралейбус па праспекце праедзе,
Загрукоча ўночы мой апошні трамвай.
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў,
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай!
ПРЫПЕЎ.
Бывай! Бывай! Бывай! Бывай! (2 разы)

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.