Intro: }x4
Куплет:
Я бачыў, як
Змяняе дзень
Вакол мяне
Гукi на колер,
Як небасхiл
Пакiнуў цень,
Глытаючы слова «нiколi»
Я бачыў праз
Туман вачэй
Усё часцей
Цiхае «хопiць»
Вядзi мяне,
Глядзi ў мяне…
Не ведаю,
Дзе мы i хто ты?
Прыпеў:
Баюсь цябе,
Баюсь цябе,
I мне цяпер
Немагчыма збегчы
Ад хуткiх сноў
Тваiх, але
Мне быць з табой,
Неба, небяспечна
}x2
Я бачыў, як
Вяртае час
Зiмовых нас,
Толькi на поўдзень
Дзе прамянi
Не пра мяне
Зрываюць дах,
Нiбыта злодзей
Я бачыў, як
Яе далонь
Здымае боль
Сярод пустэчы
Ратуй мяне,
Ратуй мяне…
Я ведаю,
Што будзе лепшым
Прыпеў:
Баюсь цябе,
Баюсь цябе,
I мне цяпер
Немагчыма збегчы
Ад хуткiх сноў
Тваiх, але
Мне быць з табой,
Неба, небяспечна