І я калісь стану маліць яе згубіць.
Разам з душой розум сышоў, толькі куды?
І не глядзець у яе бок,
Так назаўжды
Жыць.
Сцены вакол, і я наконт яе пытаў -
Хто ж яна ёсць? Дабро ці зло?
Хто б адказаў.
Як падлічыць колькасць ахвяр, і хто каго
Змог?
Цемра, ідзі
З раніцы ўздоўж,
Каб не сляпіць
Болей ужо.
Холад туліў, і два крылы сыпалі снег.
Я ад такой сцюжы дамоў – яна ўслед.
І адчуваць скураю, што і ў мяне ёсць
Злосць.
Памяць, спалі момант, калі ўсё пачалось.
Той успамін горкі, як дым, востры, як нож.
І падлічыць колькасць ахвяр, і хто каго
Змог.
Цемра, ідзі
З раніцы ўздоўж,
Каб не сляпіць
Болей ужо.
Стань для мяне,
Чуеш, стань для мяне
Новым святлом,
Новым сэнсам далей.
Не варушыць
Гэта нельга цяпер.
З кожнай хвілінай
Цяжэй, і цяжэй, і цяжэй…
…І цяжэй…