gGuitarama
А

Алілуя (Пераклад - Іван Падрэз)

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
(Каподастр на 6 ладу)
Ёсць у музыцы сакрэтны ход,
Якім Давід веў свой народ
Вам спраў няма да музыкі
Так чуў я
Вось тоніка, ступень, ступень...
Мажору ўздым, мінору цень,
І сціплы цар стварае Алілуя!
Алілуя, Алілуя, Алілуя, Алілуя.
Каб зведаць тваёй веры моц
Яе нагая прыгажосць
Абрысы ў свеце месяца малюе
Ты праз яе губляеш трон
На гэтай кухні, бы Самсон
І з тваіх вуснаў рвецца Алілуя!
Алілуя, Алілуя, Алілуя, Алілуя.
І, пэўна, я тут бавіў час
Тут цемра сцен і ценяў вальс
Не мог сыйсці, не зведаўшы такую
Узгадваю, вось я ў табе
І дух святы праз цемру лье
У кожны з нашых шэптаў Алілуя!
Алілуя, Алілуя, Алілуя, Алілуя.
У гэтых цэрквах дзіўны бог
Я навучыўся ад яго
Біць першым, каб не падстаўляць другую
І то не посмех святара
Не плач прарока
Гэта я
Разгубленый зламаны. Алілуя!
Алілуя, Алілуя, Алілуя, Алілуя.
Здаецца, я зрабіў што мог
Мяне не пусцяць праз парог
Сярод дарог абраў ты мне такую
Няхай усе ішло не так
Я не стамлюся ад падзяк
Апошнім словам стане Алілуя!
Алілуя, Алілуя, Алілуя, Алілуя.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.