А маці лічыць што я ідыёт,
А я вось ёй кажу, што наадварот
Не ўсё так дрэнна, і болей мяне нечапай
Давай бэбі блюз!
Ведай — я болей не твой;
Гітара, шклянка і неба над галавой
Прыпей:
Я жыву ды баю,
Нікому не перашкаджаю
І калі наліваю
Краю не заўважаю
Грай свой самы блюз —
Малінаўскі блюз
Захад паўднёвы паслухай мяне,
Нельга мне болей трымаць гэта у сабе.
Пастанаўляю я новы закон:
Каб ўсе гралі блюз, і беларус і індус,
Стары, малы і ў рэзыдэнцыі чарнавус