[Вступление]: | x4
x7
|
[Куплет]:
Ты можаш бегчы ад сябе
Колькі зможаш, ад самога сябе.
Станеш бегчы ад сябе -
Бог уратуе, толькі не ўсіх,
Далібог уратуе не ўсіх...
[Припев]:
Скажы мясцоваму пракурору,
Нецвярозаму начному шафёру,
Цяжарнай кабеце, блазану, казанову -
Скажы ім, што Бог уратуе не ўсіх,
Далібог уратуе далёка не ўсіх.
[Куплет]:
Я бачыў, як людзі апускаліся на дно,
Як смагу праганяла не вада, а віно,
Як сонца распраналася да самых промняў,
Паказваючы шлях напрасткі да Галгофы.
Шорах лістоты, подых прыроды
На хвалях марскіх ці ў смуродзе дрыгвоты,
У свежым паветры і ў тым, што замест,
Я чуў голас Міласці і Дабравесця!
[Припев]:
Скажы мясцоваму пракурору,
Нецвярозаму начному шафёру,
Цяжарнай кабеце, блазану, казанову -
Скажы ім, што Бог уратуе не ўсіх,
Далібог уратуе далёка не ўсіх.
[Куплет]:
Усё як мае быць, і што ні рабі,
Воўка цягне ў лес, колькі яго ні кармі.
Цытуючы галосна Стары Запавет:
"Што было затача ў цемры, выйдзе на свет!"
[Припев]:
Скажы мясцоваму пракурору,
Нецвярозаму начному шафёру,
Цяжарнай кабеце, блазану, казанову -
Скажы ім, што Бог уратуе не ўсіх,
Бог уратуе далёка не ўсіх,
Божа уратуе, толькі не ўсіх,
Далібог уратуе не ўсіх.