gGuitarama
З

Зямля

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля ў сьнягох ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкмтная.
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.
А сыны яе незьлiчоныя
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.
Я iду наперад па узбочыне
Я пяю свае песьнi змрочныя
А зямля мая пад нагой бяжыць
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.
Outro:

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.