Пошукі свежага ветру
У горадзе з назвай Прамзона.
Ранак бяззорны.
Круцяцца, круцяцца жорны.
Новыя людзі старыя,
Прыходзяць на цёплыя мейсцы.
Усё бездакорна.
Круцяцца, круцяцца жорны.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Зіхоткія тэлепраграмы,
Зоркі пяюць пра любошчы.
Аб’ёмныя формы,
Круцяцца, круцяцца жорны.
Хтосці пакінуў шэраг,
Ланцуг не заўважыў страты.
Усё ілюзорна.
Круцяцца, круцяцца жорны.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Хочацца нешта змяніць тут,
Выпіць якой-небудзь Колы.
З’есці папкорну.
Круцяцца, круцяцца жорны.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.
Круцяцца жорны. Мір і спакой.
Трушчыцца зерне і будзе мукой.