Хто гэта. Яна - не яна.
Хто гэта. Ён - не ён.
Такая была з мільёнаў адна.
Такі быў адзін на мільён.
Такая была адна на сто год.
Такі быў адзін у жыцці.
Ня ўбачыш яе. Ня ўбачыш яго.
Дзе б табе не ісці.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей.
Жылі і былі. Ішлі праз гады,
Праз востры імпэт малады,
Праз халады, праз знакі бяды,
Праз спёку і халады.
І той што справа заўсёды, які
Ісркыўся ўсмешкай сваёй.
І тая што злева, якой на вякі
Прызначана быць маладой.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей.
Усё адцвіло з кім гэта было.
Мы ўсе былі не былі.
Аблокі плывуць. Міргае святло.
Паўзе туман па зямлі.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей
Ты бачыш у горадзе зніклых людзей.
З кожным годам усё часцей.