Intro: | | | | | | | }x2
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi,
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.
Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
I з людзьмi усталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў:
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галiлея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.
Прыпеў:
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
| | | | | | | }x2
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады - пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.
Прыпеў:
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Хэй ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай.