[Уступ]:
[Куплет]:
Калі прымусіць час сказаць “бывай”,
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне! x2
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты. х2
Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння. х2
Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. х2
[Пройгрыш]:
[Куплет]:
І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну. х2