gGuitarama
С

Сцяна

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Я помню, была вясна.
Вецер, як глыток віна.
Ніхто ілюзіяў не меў,
Але ў душы трымцеў спадзел.
Вось раптам яна - сцяна.
Там, за сцяной, размаітых мрояў рой
І да зорак ты дацягнешся рукой.
Мы перад сцяной стаім.
А можа халера з ім?
Тут можна сесці і ляжаць,
Пісаць пра лес і сенажаць,
Сцяну можна быццам не заўважаць.
Там, за сцяной, размаітых мрояў рой
І да зорак ты дацягнешся рукой.
Там, за сцяной, спеў ліецца лепшы мой,
Вось за гэтай недарэчнаю сцяной
Хтось скажа: "Трымай камень!"
Хтось іншы: "Чакай прамень!"
Штодня спрачаемся ўсе мы
Пра мэтазгоднасць зносу сценаў
Тым часам сцяна расце, расце...
Там, за сцяной, размаітых мрояў рой
І да зорак ты дацягнешся рукой.
Там, за сцяной, спеў ліецца лепшы мой,
Вось за гэтай недарэчнаю сцяной
Сцяна х4

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.