Каб ад млявасці ўцячы агульнай,
Мы гуляем у розныя гульні:
Небяспечныя гулньні...
Небяспечныя гульні...
Выйграць на фінішы,
Абысці іншага.
Выйграць у выніку
Шэрагу хітрыкаў.
Выйграць урэшце,
З арлом, або рэшкай.
Зубамі вырваць,
Але толькі выйграць!
Дык не стой, а бяжы,
Дакажы, пакажы.
Прыспеў.
Пэўна, што можна
Быць непераможным,
У гэтым гарнітары
Вырвацца ў лідары.
Крута, з імпэнтам,
Прыбраць канкурэнтаў,
Быць першым з першых,
Мацнейшых і лепшых.
Дык не стой, а бяжы,
Дакажы, пакажы.
Прыспеў.
Толькі ўрэшце
Прыйдуць хітрэйшыя,
Прыйдуць мацнейшыя,
Новыя, лепшыя.
З новымі словамі,
Песнямі новымі,
З ботамі пыльнымі,
Хіжыя, пільныя...
Абвясцілі вы рок,
Націскай на курок!
Прыспеў.