gGuitarama
Н

На тваёй Радзіме

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]:(x2)
e||---------7-12-|-10-5-7-------|---------7-8--|-10-5-7-------|
B||-8-7-5-7------|--------------|-8-7-5-7------|--------------|
G||--------------|--------------|--------------|--------------|
[Куплет]:
На тваёй Радзіме вее
Сівая завея.
Усё сцялася, і песня
Нямее, мярцвее.
Страшна ранкам выйсці з дому -
Што там - невядома.
Можа быць, ты з дому выйдзеш
І згінеш, і знікнеш.
[Припев]:
На тваёй Радзіме страх і ў дзверы стук,
І не здолееш стрымаць дрыготкасць рук.
На тваёй Радзіме жах па шкле шкрабе,
І чакаеш, калі прыйдуць па цябе.
[Куплет]:
Ты пра край свабодны марыш -
Патрапіш пад арышт.
Забяруць у цябе волю,
І долю, і пашпарт.
Забяруць цябе і зломяць,
Зачыняць, зняволяць.
Каб нічога ты не здолеў
Ніколі, ніколі.
[Припев]:
На тваёй Радзіме страх і ў дзверы стук,
І не здолееш стрымаць дрыготкасць рук.
На тваёй Радзіме жах па шкле шкрабе,
І чакаеш, калі прыйдуць па цябе.
[Проигрыш]:(x2)
e||---------7-12-|-10-5-7-------|---------7-8--|-10-5-7-------|
B||-8-7-5-7------|--------------|-8-7-5-7------|--------------|
G||--------------|--------------|--------------|--------------|
[Куплет]:
Дні бягуць і карагодзяць,
Халодзяць, марозяць.
Па цябе ўсё не прыходзяць,
Пакуль не прыходзяць.
А чаканне цісне хваляй,
Задушнаю хваляй.
І ты думаеш: "Хутчэй бы
Прыйшлі ды забралі..."
[Припев]:(x2)
На тваёй Радзіме страх і ў дзверы стук,
І не здолееш стрымаць дрыготкасць рук.
На тваёй Радзіме жах па шкле шкрабе,
І чакаеш, калі прыйдуць па цябе.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.