gGuitarama
М

Мне трэба ісці

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]:
e||------0---------0--|--------0---------|
B||------0---------0--|--------0---------|
G||------0---------0--|--------0---------|
D||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
A||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
E||--0---0--1--0---0--|--1--0--0--1--0---|
[Куплет]:
Мне трэба ісці туды, дзе зіма,
Туды, дзе трывога і змрок.
Дзе лёг на зямлю атрутны туман,
Дзе цяжка рабіць кожны крок.
Мне трэба ісці туды, дзе няма
Упэўненасці ў жыцці,
Туды, дзе завея, вайна і турма,
Але мне трэба ісці.
[Припев]:
Са мной мой боль, са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.
[Проигрыш]:
e||------0---------0--|--------0---------|
B||------0---------0--|--------0---------|
G||------0---------0--|--------0---------|
D||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
A||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
E||--0---0--1--0---0--|--1--0--0--1--0---|
[Куплет]:
Мне трэба ісці ў фіялетавы змрок
Насустрач няўмольнай бядзе.
Туды, дзе лёс не лічыць да трох,
Дзе людзі не любяць людзей.
Мне трэба ісці туды, дзе ільды,
Туды, дзе губляеш сляды,
Дзе цёплы прамень не мільгане...
Дачакайся мяне.
[Припев]:
Са мной мой боль, са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.
[Проигрыш]:
e||------0---------0--|--------0---------|
B||------0---------0--|--------0---------|
G||------0---------0--|--------0---------|
D||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
A||--2---2-----2---2--|-----2--2-----2---|
E||--0---0--1--0---0--|--1--0--0--1--0---|
[Куплет]:
Мне трэба ісці туды, дзе заціх
Апошні птушыны ўздых.
Туды, дзе радасць не дзеляць не з кім,
А скруху дзеляць на ўсіх.
Мне трэба ісці ў роспач і страх,
Мне трэба на самы край.
І не абмінуць гэтай долі ніяк,
Даруй і бывай.
[Припев]:(x2)
Са мной мой боль, са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.