[Куплет]:
У Мордара вока – мільёны каратаў.
Стаіць на балоце, глядзіць за парадкам.
Шчупак, рак і лебедзь не могуць даць рады.
І гэта завецца, дарагія рабяты,
[Рефрен]:
Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
Лай-ла-ла-ла-лай лай.
[Проигрыш]: | |
[Куплет]:
А мы, вэтэраны, сядзім, назіраем,
Як сінім вагнём шэры дзень дагарае.
Парай мне што-небудзь, мая дарагая,
Бо я не магу болей чуць кананады -
[Рефрен]:}×2
Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
Лай-ла-ла-ла-лай лай.
[Проигрыш]: | |
[Куплет]:
Палацы для тых, каму мейсца ў палаце…
Пляваць, абы толькі “прыбаўка к зарплаце”, -
Гавораць так людзі, і як ні казаць ім,
Бо слухаюць звыкла і ў будні, і ў сьвяты
[Рефрен]:}×2
Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
Лай-ла-ла-ла-лай лай.
[Куплет]:
Набор шэрых літараў, нотаў ды гукаў –
Нібыта гамон вам у дзьверы пагрукаў.
І з раніцы кепска, і ўдзень хрэнавата,
Паўсюль паралён, пенапласт і шкловата…
[Кода]:} ×4
Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады.
Няшчырыя сьлёзы, нясьмешныя жарты -