Дарагія мінчане і госьці сталіцы Я хачу з вамі думкай сваёй
падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але сэ-ля-ві: Мы ў сталіцы жывем нібы
на дзьве сям'і
Рэфрэн:
[F*]
Мы жывем адначасова ў дзьвух гарадах, падваеньне асобы зрывае
нам дах.
[F*]
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск —
дзьве паловы сталічнай душы...
|
Горад Менск — першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве Шмат каго, хто ў горадзе
Мінску жыве
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам І лядовы палац і бэтонны
паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя І дзяцінства майго праляцелыя дні
Рэфрэн:
[F*]
Мы жывем адначасова ў дзьвух гарадах, падваеньне асобы зрывае
нам дах.
[F*] |
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць Менск і Мінск...
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя Ёсьць Калектарная,
а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае правільны наш Выкананьне задачы пастаўленае
А па Менску прыемна шпацыраваць, Дробных крамак вітрыны ўтульна
гараць.
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых, Там дахоўка і брук,
там двары і муры...
Рэфрэн:
[F*]
Мы жывем адначасова ў дзьвух гарадах, падваеньне асобы зрывае
нам дах.
[F*] |
Дык няўжо ж нам ніколі ня ськлеіць, ня сшыць...
Усё блытаецца У Мінску — хлеб і маца, І Вялікі Кастрычнік
і Радаўніца
І пьяная сьляза, і такая папса, Што ратунку ня дасьць ні мізім,
ні упса.
Ну, а з Менскам нічога ня можна зрабіць — Немагчыма яго зруйнаваць,
захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не згніе, ня згарыць,
Будзе мовай тваёй з табой гаварыць.
[F*]
Мы жывем адначасова ў дзьвух гарадах...
[F*] |
Мы жывем адначасова ў дзьвух гарадах...