Уступ і праігрыш пасля рэфрэнаў:
1|---0-----3-------------0------|
2|---1-----0-------------0------|
3|---0-----0-------------0------|
4|---2-----0-------------2------|
5|---3-----2-------------2------|
6|---х-----3---2-3-2-0---0------|
Сто гадоў самоты, невядома ці то вера ўваскрэсне.
Сонца над балотам, за калючым дротам здратавалі песні.
Дзе ты мой свет? Дзе ты мой край?
Дзе ты мой смех? Хто цябе скраў?
Рэфрэн:
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу.
Маё каханне... Маё каханне...
Вечныя блуканні,і ніхто табе нічога не параіць.
Тут канфлікт лякальны,і ўсе схільныя абразіць ды параніць.
Вораг заўжды раіць папіць
Мёртвай вады з чорных крыніц.
Рэфрэн:
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу.
Маё каханне... Маё каханне...
Сто гадоў самоты, сто гадоў гульні ў самаабарону.
Вораг кіне змовы, сябра ў звера пераўтворыцца раптоўна.
Ён прынясе шэрай парой
Чару табе з чорнай вадой.
Рэфрэн:
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому,
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу.
Маё каханне, пакажы мне шлях дадому!
Маё каханне, не давай мне ўпасці долу!
Маё каханне! Маё каханне!