Мы дапiць не пасьпелi да дна,
Як раптоўна пачулi:"Вайна"
Ты сказаў мне:"Даруй i бывай"
I пайшоў баранiць наш край.
Прыпеў:
Край ты мой, Край,
Грай гэйнал, грай,
Дай веры дай,
I мы пераможам.
Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывiцкiм небам
Перад навалай з усходу
Станем мурам каменным.
Будзем стаяць непарушна
Будзем стаяць непахiсна.
З намi вера i праўда,
З намi Божая Мацi.
[Прыпеў]
З намi Анёл-абаронца
Будзем стаяць бясконца
Пакуль толькi хопiць моцы,
Пакуль толькi будзем жывы!
[Прыпеў]