gGuitarama
Я

Я нарадзiуся тут

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Я нарадзiўся тут - у краiне
Пад шэрым небам.
Я нарадзiўся тут - у краiне бульбы,
Калгасаў i чорнага хлеба.
Я нарадзiўся тут - у краiне прапiскi
I скручаных кранаў.
Я нарадзiўся тут - у краiне сотняў
Парушаных храмаў.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок,
Школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о
I я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць.
Я нарадзiўся тут - дзе бiлет у адзiн бок -
гэта шанец для тых, хто нязгодны.
Я нарадзiўся тут - я тут жыву,
I мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзiўся тут, таму гэта –
Мая краiна.
Я нарадзiўся тут – на пяць стагодзьдзяў
Пасьля Францiшка Скарыны.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок, школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о
I я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць.
Я нарадзiўся тут, дзе нараджацца
Было небясьпечна.
Я нарадзiўся тут, дзе ўсе да ўсяго
Прывыкаюць, але гэта мне недарэчна.
Я ведаю, што пасьлязаўтра на нашых
Калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну ўзыйдуць
Белыя i чырвоныя кветкi.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок, школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о
I я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.