gGuitarama
Г

Героі не паміраюць

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Intro:
Яны застануцца навечна,
Не знікнуць у зеўры нябыту,
Не згаснуць апошнім праменнем,
Не сыйдуць ў змрочны туман.
Яны назаўжды будуць з намі
І ў радасці, і ў нядолі,
І ў подыху ветру пачуем
Мы іхнія галасы.
Прыпеў:
Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць!
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.
Мы іхнія словы пачуем
У гуку вясновых грымотаў,
У пошчаках ранішніх птушак
У шуме срабрыстых дажджоў
Мы іхнія твары ўбачым
У крохкіх абрысах аблокаў
І ,прагна глынуўшы паветра,
Пакрочым па іхніх шляхах
Прыпеў:
Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць!
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.
Героі не памі раюць,
Яны давяраюць і раяць.
І нас вядуць, нібы зоркі,
Вядуць вышэй і далей
Прыпеў:
Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць!
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.