gGuitarama
Г

Гэй! (горад)

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]:(×2) | | |
[Куплет]:
Не бывае кепскага жыцця - бывае мала віна.
Калі б досыць кепскага віна, жыццё імкліва мільгане.
Ды ад чорнае крыві распачынаецца вайна.
І чырвонае крыві багата льецца на вайне.
[Припев]:
Чалавек сярод людзей -
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасцей -
Гэй! Гэй!
[Проигрыш]: | | |
[Куплет]:
З доўгіх комінаў струменіцца чырвоны і зялёны дым,
Хтось працуе кожны дзень, каб гэты дым ніколі не знікаў.
Мігатліва, нібы станцыі метро, бягуць гады,
Ты бы выйшаў з цягніка, але баішся скразняка.
[Припев]:(×2)
Чалавек сярод людзей -
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасцей -
Гэй! Гэй!
[Куплет]:
Гэты прывід дабрабыту і ягоны трошкі бэза смак:
Ад яго чамусьці хочацца далёка ўцячы,
Але мяне на гэтым палатне намаляваў мастак,
І я стаю без зброі, а ва ўсіх двуручныя мячы.
[Припев]:(×4)
Чалавек сярод людзей -
Гэй! Гэй!
У натоўпе жыць прасцей -
Гэй! Гэй!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.