gGuitarama
Д

Дай мне нагоду (Daj mnie nahodu)

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Дай мне нагоду быць вельмі вострым і рэзкім
Дай мне нагоду быць мяккім як сённяшні хлеб
Пакуль яшчэ не дагарэлі ўсё трэскі
Дай мне нагоду ўсё зрабіць стэп-бай-стэп
Дай мне нагоду быць дасканалым як эльфы
Дай мне нагоду гоблінам быць раз на год
Пакуль мы яшчэ не зрабілі апошняе сэлфі
Дай мне нагоду пачаць наш крыжовы паход
(- -)
Цюрых сустрэне
Фандзю i раклетам *
- -
Лондан сакрэтам
Масква пісталетам
Дай мне нагоду, дай мне нагоду для старту
А для фініты* нагоды ня трэба пакуль
Мы яшчэ тут, мы любім дасціпныя жарты
Дык дай мне нагоду ухіліцца ад куль
- -
Цюрых сустрэне
Фандзю i раклетам *
- -
Лондан сакрэтам
Масква пісталетам
- -
Прага - няблага
Спатоліць нам смагу
- -
І толькі Чыкага,
І толькі Чыкага
А калі раптам загляне вясёлае сонца
Зоркі заплачуць і толькі ў вачах каламуць
Дай мне нагоду болей не быць марафонцам
Дай мне нагоду легчы ціхенька заснуць
- -
Берлін павязе па
Ўскрайку і цэнтры
- -
Мінск як заўжды
забароніць канцэрты
- -
Вільня чакае й
Варшава чакае
- -
І толькі Чыкага,
І толькі Чыкага

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.