gGuitarama
Ч

Човен

AmDm · Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
На парозе цнатлівага ранку,
Калі цуды яшчэ існавалі,
У аблоках, шпалерах, фіранках
Сілуэты ты бачыў і твары,
Бачыў постаці, дрэвы і твары,
Фантастычныя мроі, выявы.
Ты знянацку ўбачыў іх зараз,
На парозе далёкай выправы.
[Куплет]:
Аўтар гэтага графіці - хто ён:
Бацічэлі, ці Брэйгель, ці Кранах?
Адплывае ад берага човен
Па сівых, абыякавых хвалях
У смузе, фіялетава-срэбнай,
Па раскладзе хвіліна ў хвіліну.
І нікому ніхто не патрэбны,
І нікому ніхто не павінны
[Куплет]:
І нікому ніхто не павінны,
І нікому ніхто не патрэбны,
Не хвалююць старыя правіны,
Не турбуюць былыя праблемы.
[Куплет]:(x2)
Закалыхваюць шэрыя хвалі,
І смугой ахінаецца бераг,
Дзе ты постаці бачыў і твары
У аблоках, фіранках, шпалерах

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.