gGuitarama
Ц

Цягнік

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Калісьці адсюль да Мінска ездзіў цягнік
Здаецца двойчы, ці нават тройчы на дзень
Дзве з паловай гадзіны і ты ўжо прыехаў у Мінск
З новым пачкам уражанняў і букетам новых надзей
Здавалася так комфортна паміж гэтых двух гарадоў
У адным дыктатура, у другім нацыянальны ўздым
І ў адным і ў другім было нешта табе дарагое
І каб трэба было выбраць, ты б спыніцца не змог на адным
Табе Вільня чамусьці нагадвала дзяцінства тваё
Сцяжынкі ў траве і савецкая плітка ў двары
А Мінск апантана будаваў для навасёлаў жыллё
Нішчыў дрэвы старыя і старыя будынкі бурыў
Вільня так недалека - праехаў крыху і мяжа
У пакунках вязеш падарункі сябрам ты сваім
А ў Мінску збудавалі над Свіслаччу "Дом Чыжа"
Як Кемпіньскі, які аказаўся не Кемпіньскі зусім
У Мінску адчыняліся кавярні на кожным рагу
І малыя казалі: У нас тут значна за Вільню круцей!
А ты ўсё ехаў туды і адтуль у сваім цягніку
І вагон быў заўсёды, чамусьці, поўны людзей
Калісьці было так і што падзелася? Дзе?
Успаміны зносіць няўмольнага часу рака
І калісьці па-звычцы прыходзіш ты на Стоціс удзень
А да Мінску адсюль тры гады ўжо як няма цягніка

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.