gGuitarama
Ц

Цёплае мінулае

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
Дом на ўскрайку гораду, прайсці
Крыху - і будзеш у лесе.
Там маё дзяцінства мне спявала
Невясёлыя песні.
Развіталіся бацькі і Дзед Мароз
Ужо не прыходзіў.
Усе суседзі з вёсак і жывуць сабе
З трасянкай у згодзе.
[Проигрыш]:
[Рефрен]:
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасміхаецца
І смугой атульвае.
[Куплет]:
Горкі снегавыя і бясконцыя
савецкія зоркі.
Робэрт Рэдфард уцякае спрытна ад
Пагоні ў Нью-Ёрку.
Школа, што абрыдла, і вучэльня, і
Мастацкія пляны.
Водар рок-н-ролу ўзбуджальны, і
Распусны, і п’яны.
[Проигрыш]:
[Рефрен]:
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасміхаецца
І смугой атульвае.
[Куплет]:
Штосьці ўжо размылася, а штосьці
Светла й цёпла згарэла,
Нешта прызабылася, а нешта назаўжды
Састарэла.
Людзі нараджаюцца і адыходзяць
Позна ці рана.
Дзе ты, мая Анечка, і нашыя
Стракатыя пляны?
[Проигрыш]:
[Рефрен]: (2 раза)
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасміхаецца
І смугой атульвае.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.